Стась Высоцкi 22

Вучоба

Была вучоба поўна стрэсу,
Стась сам адчуў гэта адразу,
Патраціўшы воз цэлы часу,
Каб групу падписаць на прэсу,
Каб здаць залік па фізкультуры,
Па ''лабах' атрымаць залік...
У снезе гэтае віхуры
Маяк навукі стух і зьнік.
З гісторыяй КПСС
Ствараў Баркан ўпрыдчу стрэс!

Падручнікаў было замала,
Іх выдавалі, нібы лекі,
У Мінску дзьве бібліятэкі:
У БДУ,  ў імя Купалы.
Было, канешне, дастаткова
Маркса і Леніна ''тварэння''
З іх спісвалі ўсе слова ў слова
Грамадскага жыцця стварэнне.
''Два крокі ўзад, крок упярод'' -
Канспектаваў цалком народ.

Іван Іванавіч Пятроўскі
Патокaм тром адзін чытаў
„Механіку“, бо яе знаў,
Як „Ойча наш“ тэкст багаслоўскі.
Страшыў іспытам:“Буду строгі,
Ды тыя ўсе, хто зможа здаць,
Вучобу скончаць без трывогі,
Няважна 3 будзе ці 5“
Пацьвердзіць гэта сам магу,
Не здаў хто - кінуў БДУ.

Курс „Матаналізу“ дыктантам
Чытаў назойліва Ізобаў,
Без пачуцця аж да вантробаў,
Ды апранаўся крыху франтам.
Вітаўся, мел у рукі браў,
Пісаў і гаварыў так роўна.
Не растлумачтваў, дыктаваў,
Ці зразумеў хто - ўсяроўна!
Жыццё аддаўшы так „прэдзелу“,
Як мельнік белым быў ад мелу.

Ды каларытней іх была
Дацэнтка Рыма Апацёнак.
Насіла залаты пярсцёнак,
Хоць шлюб узяці не змагла.
Гадоў пад 45 дзяўчына
І апраналася прыгожа,
Была ж ў псіхіцы прычына,
Бо лекцыі вяла, крый Божа!
Сумбурны доказ без сістэмы
І найпрасцейшай тэарэмы!

Пайшла вучоба без прыгод.
Драмаў асенні ранак шары
A Стась спяшаў ужо на пары,
Не з'еўшы нават бутэрброт.
Вачмі, рукамі і вушамі
Стараліся засвоiць веды
Папутнымі і цягнікамі
Вязьлі ў інтэрнат абеды.
А маці аж ад шчсця млелі,
Як хутка дзеці іх сталелі


Рецензии