Стась Высоцкi 10

Сiнёуская школа

9-ы і 10-ы клас  Сінёўская давала школа,
За пяць з паловай вёрст якраз
На ровары ды ў летні час
Накручвала шлях хутка кола.
Дырэктарам Бабейка быў,
Сын Якава, Іванам звалі.
Ён матэматыку любіў.
Са Стасем інтарэсы ў тым супалі,
Бо Стась любіў рашаць задачы,
І чым цяжэй - тым больш аддачы!

Аднойчы быў такі выпадак,
Што толькі Стась рашыў задачу,
А ўсе спісалі і ў прыдачу
Змаўчалі факт і быў парадак.
Ды ў  паралельным класе "Б"
Ніхто не адшукаў рашэння,
Факт падазроны.  Для сябе
Знайшоў Бабейка тлумачэнне.
У Васі Шаліка рашэнне запытаў
І выясніў, што той сам не рашаў.

Затым спытаў яшчэ і Шэйка Ніну,
Але і Ніна доказ поўнасцю не знала,
А значыць, не сама яна рашала.
Застаўся Стась, каб дапісаць карціну.
Да дошкі выйшаў ён і выдаў тры рашэнні,
Ды без натугі так. Бабейка позірк кінуў,
Паставіў яму "5". І ў гэтае імгненне
Стась стаў яму амаль што родным сынам.
Траіх дачок меў, сына ж Бог не даў,
Сыноў у вучнях Іван Якаўлевіч шукаў.

У клас 9-ы "А" за класную прыйшла
Яўгення Якаўлеўна Баранкова,
Прыгожая сказаць - не тое слова!
Яна міс-прыгажуня ў БДУ была!
Вяла грамадазнаўства  ды гісторыю,
Тлумачыла і палітычных падзей ход.
Такая юная, што хлопцы некаторыя
Не прапускалі ў калідоры напярод.
Была для класа сябра і дарадца,
І родная сястра, можна прызнацца!

У школе быў фізічны кабінет,
Па хіміі і фізіцы вяліся там заняткі,
Пётра Савельевіч там вопытаў пачаткі
Даваў. І вынікі тлумачыў ён як след.
Хоць прозвішча яго было Пазняк,
Быў крэатыўным дзецям на здзіўленне!
Задачы і ў жыцці вучыў рашаць іх так,
Каб радасць перамог прыносіла рашэнне!
Быў па-юнацку непасрэдны, чуць наіўны,
Заўсёды роўны тон, ніколі агрэсіўны!

Каб рух ракетны вучням паясніць,
Патрэба стала вырабіць ракету.
Стась вызваўся рашыць задачу гэту:
Ракету змайстраваць і з класам запусціць.
У "Юным тэхніку" знайшоў яе чарцёж,
Прыдумаў з гільзы  паляўнічай рухавік
З салетры самаробны порах, але ўсё ж
Яна ўзляцела ў неба пад шчаслівы крык!
А Пётр Савельевіч сказаў Стасю на гэта:
"Вер, узляціш і ты, як гэтая ракета!"

Цікаўнасць да навук была ў Стася натуры,
Але Бог даў яму і памяць, нібы воск.
У вершах ажыўляў ён прыгажосці лоск,
І ззянні першых рос, і снегавой віхуры!
Ен дрэвы маляваў у кужалі туману,
Калі на сенажаць паўзлі нячутна хвалі,
Было дзівосна так, што верыў зрок абману,
Што дрэвы і кусты з глыбінь марскіх паўсталі.
Знаходзіў рыфмы сам. Каб ажыла ж карціна,
Што словам маляваў, у тым памог Дубіна!

Павал Пятровіч! Ты выглядаў сурова
Ды сэрца файнае і добрае ты меў,
І калі часам на ляноту і грымеў,
Ты найшчырэй за ўсіх бярог матулі слова!
Прысадзісты, як волаты-дубы,
Ты, вершы прачытаўшы Стася,
Сказаў яму:"Замнога барацьбы!
Дай Бог, каб нам пяшчота засталася!
Бо на Зямлі ўсяму дае жыццё  каханне!
Пісаць, Стасёк - тваё ёсць пакліканне!"

Мой бестурботны, мой дзесяты "А"!
Ты шчасця востраў у праблемаў моры,
Дзе Купідон ў час ранішняй Аўроры
Даводзіў, што каханне - галава!
Мы забывалі кнігі і задачы
У летняй ночы паўпразрыстай белі.
Гублялі мы галовы, бо іначай,
Мы без кахання жыць  і не хацелі!
Q, Божа Ўсявышні, нам вярні
Юнацтва дні, як і кахання дні!

Настаўнікі мае! Майго жыцця аснова!
Вы прагу да навук, як факел запалілі!
І дзе б Вы ні былі, і што б Вы ні рабілі,
Я буду ўдзячны вам да дня канца зямнога!
Ваш дух суправаджаў усе мае памкненні
На тым шляху, што вёў і праз гады да мэты,
Падзяку Вам прынёс і, стаўшы на калені,
Прашу я Вас прыняць на памяць вершык гэты!
Настаўнік мае быць крыштальны, як  крыніца,
Каб творчы дух дзяцей мог бы з яе напіцца!


Рецензии
Выдатныя паэтычныя ўспаміны! Пашанцавала табе, Стась, з настаўнікамі.

Матэматыка: рашэнне трыма спосабамі задачы ў дошкі - брава
настаўніку Івану Якаўлевічу!

Фізіка: запуск самаробнай ракеты - брава настаўніку Пятру Савельевічу і яго прарочым словам "Вер, узляціш і ты, Стась, як гэтая ракета!"

Родная беларуская мова: развіў твой паэтычны дар і дапамог словамі маляваць, каб ажыла карціна - брава настаўніку Паўлу Пятровічу, які сказаў "Пішы, Стасёк - гэта тваё прызнанне!"

Виктор Цекунов   26.04.2022 18:55     Заявить о нарушении
Дзякуй сардэчны, Віця!
Так, мне па жыцці шанцавала, пакуль не прыйшла навала!

Станислав Шастак   27.04.2022 08:00   Заявить о нарушении