Маёй Айчыне!

Вясна прыйшла! Ўсё ажывае
Звіняць сінічкі, ручайкі
І плынь павольная ракі
Нязнанай моцы набірае.

Сцірае, крышыць сілай вод
Масты і ўдаль нясе бярвенні.
Стаяць бярозы ў задуменні,
Глядзяць на дзікі крыгаход.

Вось так і ты, мая Айчына,
Аднойчы зломіш перашкоды,
Каб шлях знайсці да міру, згоды,
Які бароніць Украіна!

Я веру, што часоў ракою
Сплывуць варожыя намеры
І мы жыць будзем у даверы,
 Што не паўстане зло дзікое!

Дык прачынайся родны краю!
Змяці дыктатараў, цароў,
Дзічэй што нават за звяроў!
Украйна! Я твой дух вітаю!


Рецензии