Был день

Быў дзень. Быў час. Свяціла сонца.
А паміж небам і зямлёй
Блудзілі поруч мы з табой
І усміхаліся бясконца.

Мо выпіць неба да краёў?
Ты адказала: - Неахвота.
У небе “ЛЯ” узнікла нота,
А нам здавалася – ЛЮБОЎ.


Рецензии