Рака жыцця

Рака жыцця не ўцякае,
Плывём мы самі ў той рацэ
На лодцы і вясло ў руцэ
Надзейна ўсё ж рука трымае.

Так, ёсць віры ў той рацэ
Ёсць пераказы і парогі,
Але другой няма дарогі
І ёсць вясло ў тваёй руцэ!

Твой досьвед хай вяслом кіруе,
Ты ж не спыняйся, а грабі!
Дабро ты за дабро рабі,
Бо рай жыццё не падаруе!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →