Заноза

Скепка

Яшчэ дасюль я памятаю Вас
І не перацярпець маю спакусу.
Хай нас закружыць сёння вальс,
Узняўшы над зямлёю без прымусу.

Бы над бяздоннем фарбаў і вачэй,
Вы, мая стрэмка, вера і панада.
Адданым быць фантазіі лягчэй,
Бы яваю святою вадаспада.

Таполі серабрыстае пастаць,
А вочы – быццам два вакенца ў неба,
З аадаленых вяршынь красу відаць,
Шаноўная жывінка і патрэба.

Але за што нам долю выткаў лёд?
Як нашы сэрцы стрэча аздабляе.
Я Вамі апантаны ад нагод,
Якіх у свеце, мабыць, не бывае.


Рецензии