Дзве ружы

Ты белай ружаю цвіла
У маёй роднай старане.
Мы з аднаго былі сяла,
Ды не сустрэла ты мяне.

Ляцеў юначы шпарка час.
Прывабны спелыя плады.
Цябе сустрэў я неяк раз,
Але згубіў твае сляды.

Купалля стухнулі кастры,
Ракі струмень развёў вянкі,
Ды ў час світальнае зары
Я адшукаў цяпло рукі.

Чырвонай ружаю цвіцеш
Ты годна ў роднай старане
Не прызнае той колер меж
Зіхціць і радуе мяне.

Жадаю, каб у тыгра год
Чырвона ружы расцвілі
І мірна людзі без прыгод
Яго б сустрэлі й правялі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →