Зiмовы ранак

Ружовы зімні ранак:
У сонейка праменні
У дыяментах ганак
Праводзіў дзень асенні.

З нябёс капалі слёзы
З сняжком уперамешку,
Ды уначы марозы
З гразі скавалі сцежку.

Зіма зямельку скула,
Каб яна мірна спала
Лес, поле ахінула
У срэбна пакрывала.

Бялюткай пелярынай
Заззяла наваколле,
Цудоўнай павуціна
Абсыпаў іней голле.

Прыціх ручай пад лёдам,
Бег сцішыўся ракі,
А для дзятвы свабода,
Звіняць, бы жаўрукі.

З гарышча ўраз дасталі
І  лыжы, і канькі
Прыйшлі, што так чакалі,
Зімовыя дзянькі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →