Падсвядомае жаданне

Я б так хацеў, прыехаўшы дадому,
Пачуць бацькоўскай скрыпкі моцны гук,
Што дараваў спакой душы малому
І цеплыню пяшчотных мамы рук.

Я б так хацеў, бо памяць захавала,
Убачыць Тучу ў ранішняй красе
І, як над лесам сонейка ўставала,
Прабегчы па вясёлкавай расе.

Як чапля, паднімаць высока ногі,
Што босымі адвыклі ўжо хадзіць,
Пабачыць, як  з нябёсаў крутарогі
На гэты танец месячык глядзіць.

Я б так хацеў, вярнуўшыся дадому,
Дапамагаць пераадольваць зло,
Бо мне не аднаму Дабро вядома
І трэба, каб між нас яно жыло!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →