Зорачка-вавёрка

Рыжы сонечны праменьчык
Узляцеў на дрэва.
Выглядае, як агеньчык,
То справа, то злева.

Зьверху за катом цікуе
Хвосцікам махае.
Кожны крок каціны чуе,
Яго намер знае.

То прыляжа на галінку,
То заскача вёртка -
Бо завуць тую дзяўчынку:
Зорачка-вавёрка.

Хоць не часта, але ўсё-ткі
Ў сад ды забягае.
Ўскалыхне ўспамін салодкі,
Мары ажыўляе.

І сьвятлее дзень асенні
З ёй увачавідкі,
Ковіду знікаюць цені
І самота жыткі.

Дзякуй Богу ўсё праходзіць
І жыццё не горка,
Калі іншы раз заходзіць
Ў госці к нам вавёрка!


Рецензии