Журавы

У бяздоннай нябёс сіняве
Чутны срэбраны крык гарлавы,
Клін птушыны на поўдзень плыве -
Гэта ў вырай ляцяць журавы.

Бомы гукаў злятаюць далоў,
Рассыпаюцца ў сонечным ззянні.
Лістапад на двары, час вятроў.
Час барвовай зары на світанні.

Час закінуць назад галаву
І застыць, пільна ўгледзецца ў неба.
Час падумаць:"Куды я плыву?
Бераг дзе, да якога мне трэба?"

Можа мэту жыцця журавы
Падказалі мне срэбраным звонам:
"Дзякуй Богу скажы, што жывы!
І жыві у лад з божым законам!"

У крыштальнай нябёс сіняве
Журавы пратрубілі растанне,
Каб вясной, як зямля ажыве,
Пратрубіць перамогі світанне!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →