Сустрэча

Неяк сустрэў я прынцэсу:
Вочы, як сонцы гараць,
Белыя строі пад стаць
Казцы чароўнага  лесу!

Чорная смоль валасоў
Вольна сцякала на грудзі
Творца сад райскі забудзе,
Стрэўшы Дыяну лясоў

Хлебам і соллю мяне
Казка-наяда вітала,
Сэрца з сабою забрала
Аж да спаткання ў вясне

Мінула вёсен тузін,
Я ўсё наяду шукаю,
Часам у снах сустракаю,
Але ж блукаю адзін!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →