Вязьням

Луне сурмою падводзіць бровы
Полаг нябесны, цёмны і стылы.
Не шамаціць лес голы, гатовы
Паддаца ветру, не траціць сілы.

Ён затаіўся, стаіліся людзі,
Як бы чакаюць знаку ад Бога.
Хаця вядома: дабра не будзе,
Калі  не робім самі нічога!

Так пераменаў не дачакацца,
Што ў дэмакратыю нас прывядуць.
Хочаш свабоды - трэба змагацца,
Так рэвалюцыі ладам ідуць!

Луне сурмою падводзць брова
Полаг нябесны ў зорак зіхценні.
Не ўсе заціхлі. Вольна, здарова
Моц набірае супраціўленне!


Рецензии