Адкрыццё

Марына не Марыя! Мая!
Я ж цёмным быў усё жыцце!
Ўчытаўся лепей. Што ж бывае
І ў сталым веку адкрыццё!

Такі звон слова мілагучны,
Зялёны, свежы, як сам май!
Так песціць вуха гук не штучны
І ўваскрашае родны край!

Той край, дзе родныя дубровы
У хмары стромяць верхавіны.
Дзе Буг цячэ, дзе роднай мовы
Ў паветры водар чабарыны!

Там неба сінява другая,
Там ласкавейшы плёскат хваль.
Там паэтэса Корсак Мая,
Што недасяжная амаль!


Рецензии