Шчырая малiтва

Прабач! Малюся апаўночы.
Прабач мяне пры ззянні дня!
Прабач, калі з дарогі збочыў
І не прызнаў тваё імя!

Марыя - імя маці Бога,
Што нам усім дае надзею
Дажыць да моманту такога,
Калі нас праўда ўсіх сагрэе.

Параскіданых за мяжою
Збярэ нас родная старонка
І стане мова не чужою,
Бо загучыць усюды звонка.

Яе мы з боскай дапамогай
Узродзім, як жыды іўрыт.
Для гэтага не трэба многа:
Хоць паўжывая, ды не міт!

І, калі дзеці Іеговы,
Сумелі мову узрадзіць,
То і ліцьвіны знойдуць словы,
Каб Нашай ніве зноў радзіць.

Не на "магутнай" ці трасянцы,
На мове роднай будзем зноў
Спяваці гімны, ладзіць танцы
І гадаваць дачок, сыноў!

Дай Божа нам сталёвай моцы
Навалу злую перажыць,
Час ліхалецця перакрочыць
І прагрэсіўны лад стварыць!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →