Дабранач

Адпачні, сон мой юначы!
Хоць сустрэлася ты мне
Ужо сталаму няйначай
У радзімай старане.
Дзе Тучанка нясе воды,
Дзе Яленскіх дом стаіць
Мы вадзілі карагоды
І шукалі шчасця ніць.
Хоць у розныя часіны
Расцвіталі нашы дні,
Ды вясковыя навіны
Ўсё даносілі радні.
Нас жыццё параскідала
Ў розныя канцы пасля,
Ды нас доля адшукала,
Бо ўсё ж круглая Зямля!
Бог ці лёс нас паядналі
Нам цяпер і не цікава,
Нашы мары явай сталі
А за гэта Богу слава!


Рецензии