Да 4 лiстапада

Дома я не быў больш два гады,
Вірусам псіхоз закрыў мяжу.
Як жывуць там людзі і каты
Не вядома мне - табе скажу.

У часы былыя цераз Брэст
Ездзіў я па многу раз на год.
Вестачак не маю з родных мест,
Як жыве, працуе як народ?

Той, што прэзідэнт "народцам" зваў,
Той, што гадаваў бялюткіх коз,
Той, які не так галасаваў,
Бо рашыў сам выбраць краю лёс.

Той, што дасканала зразумеў:
Незалежнасць зберажэ закон,
А не салаўя з-пад Шклова спеў,
Як бы не сіпеў прыгожа ён!

Той народ, што паўставаў яшчэ
У час царскай німфаманкі Каці!
Час ідзе, народа кроў цячэ ... .
Як свабоду нашу ўратаваці?


Рецензии
Наш народ хварэе, як весь свет.
І працуе сціпла, як заўжды.
Колькі яшчэ нас чакае бед?
І куды вядуць хлусні сляды?

Я не ведаю адказаў. Ты прабач.
Веру ў тое, што настане лепшы час.
Калі побач сябар - ты багач.
Разам мо і знойдзем мы адказ...

Чаму Вам так не падабаецца маё імя?

Марина Шадуя Корсак   06.11.2021 22:31     Заявить о нарушении
Марина,ради Бога, почему Вам показалось,что мне не нравится Ваше имя? Гэта імя каханпй Адама Міцкевіча і імя мацеры Іісуса Хрыста!
Я проста напісаў яго па-беларуску:
Марыя, а не Марына.

Прабач! Малюся апаўночы.
Прабач мяне пры ззянні дня!
Прабач, калі з дарогі збочыў
І не прызнаў тваё імя!

Марыя - імя маці Бога,
Што нам усім дае надзею
Дажыць да моманту такога,
Калі нас праўда ўсіх сагрэе.

Параскіданых за мяжою
Збярэ нас зноў старонка-маці
І стане мова не чужою,
Бо будзем мы на ёй пісаці.

Не на трасянцы ці "магутнай"
Табе на мове давяду я:
"Паэт ад Бога - сэрцу чутна,
Марына з Корсакаў Шадуя!"

Станислав Шастак   10.11.2021 02:30   Заявить о нарушении
Мария и Марина и на русском языке и на беларускай мове два розных имени. Ничего не имею против имени Мария, просто оно не имеет ко мне никакого отношения. Тогда уже ближе Майя, ибо всех Май в церкви крестят как Марин.
А стихотворение чудесное. И Вы правы, от рождения я действительно Корсак, а Шадуя - фамилия по мужу.
Еще раз спасибо за чудесные стихотворные строки.
С наилучшими пожеланиями из Бреста Марина

Марина Шадуя Корсак   10.11.2021 18:22   Заявить о нарушении
Прабач Марына! Лепей Мая,
Што цёмным быў усё жыцце!
Учытаўся лепей. Што ж бывае
І ў сталым веку адкрыццё!

Такі звон слова мілагучны,
Зялёны, свежы, як сам май!
Так песціць вуха гук не штучны
І ўваскрашае родны край!

Той край, дзе родныя дубровы
У хмары стромяць верхавіны.
Дзе Буг цячэ, дзе роднай мовы
Ў паветры водар чабарыны!

Там неба сінява другая,
Там ласкавейшы плёскат хваль.
Там паэтэса Корсак Мая,
Што недасяжная амаль!

Станислав Шастак   11.11.2021 02:04   Заявить о нарушении