Вячоркi

Првітанне, Толя, Люба!
Як здароўе, справы як?
Прабачайце! Неяк рубам
Вас пытаю аб тым так.

Прабачайце, што адразу
За рагі бяру быка!
От наслаў жа бог заразу
Не відаць  канца пака.

І няма канца хістанням
Той і гэтай стараны,
Тым загадам, прадпісанням,
Не працуюць бо яны.

Народ неяк выжывае,
Носіць ягады, грыбы,
Самагонкай залівае
Досвед ранняе касьбы.

А на польскай на граніцы
Вэрхал кожны дзень і гам
Людзі пробуць прабіцца
Каб папасці ў госці к нам

Іх  намераў не ўхваляю,
Тут у вечнай жыву скрусе,
Мару праз гады люляю:
Жыць у вольнай Беларусі!


Рецензии