Роднай старонцы!

Прабач няўдалыя мо жарты!
Прабач, што так жыву далёка!
Прабач! Бо я цябе не варты.
Мне без цябе так адзінока!

Калі цябе не бачыць вока,
Калі не грэюць твае вусны
Я не жыву! Мне адзінока
І свет увесь злы і распусны!

Але як чую твае словы
Пра гераічны час былы,
Рыдаць ад радасці гатовы,
Бо толькі твой я сын малы!


Рецензии