Павучок
Лье на лісцё пазалоты.
Белыя ніці лятуць на абшар,
А павучкі ў іх пілоты.
Белыя ніці ляцяць і ляцяць,
Ветрык нясе іх праз межы,
Дзе б павуцінку і мне тую ўзяць,
Злётаць у край Белавежы.
Злётаць у край, дзе шумелі лясы,
Стромкія, гонкія сосны,
Дзе не сціхалі дзяцей галасы
Ў сіне-зялёныя вёсны.
Неба крышталь аддае халадком,
Стыне раскрасам сталёвым.
Ах, як хацеў бы я стаць павучком,
Злётаць у край роднай мовы!
Свидетельство о публикации №121102500681