План

Пра што мне пісаць, калі словаў няма
І ў думках не бачна прасьвету?
Калі жах шчыльней атуляе планэту,
Ды падступаюць і змрок, і зіма,
А зьнічка надзеі згасае сама?

Пра што гаварыць? Пра праекты і планы?
Пра ход разьвіцця, сутыкненне падзей?
Калі нават голас прапаў у людзей,
Як гвалтам правы і законы забраны,
Пусты гук тады і праекты, і планы!

Тады застаецца штодзённая праца,
Дзе мы штохвіліны нібы мурашы
З душ нашых выносім гнілля спарышы,
Будуем трывалы падмурак палаца,
Дзе гвалт не прымусіць нас дыхаць баяцца!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →