Каралi

Як ззяюць цудоўна
Каралі каліны
Між лісця. Ўсё роўна,
Як вусны дзяўчыны.

Рубінавы гронкі
Ў смарагдзе лісця
Нібыта старонкі
З каханых жыцця.

Пялёсткі буялі
Бялюткае цноты
А вусны шукалі
Жарсцей без турботы.

На водар мядовы
Ляцелі яны
Да шчасця гатовы
Не зналі маны.

Хай слодыч жарсці
Праляцела ў імгненне
Каханню ж расці
І заводзіць насенне.

Адвечна вядомы
Усім жыцця ход
З насення таго
Новы вырасце плод.

Дасць парастак ён,
Новы з’явіцца цвет
І ў шэрагу дзён
З’явіць новы сусьвет.

Пялесткі апалі.
Ярчэй, чым рубіны
На гроках заззялі
Каралі каліны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →