Як жыць?

Вось і згарэў апошні зьніч
Надзей і мрояў на вяртанне.
Былое кліч ты ці не кліч
Прыносіць у адказ пытанне.

Далей што будзе і калі
Наш зьменіцца ўклад жыццёвы?
Ці ёсць дзе-небудзь на Зямлі
Гуманныя жыцця асновы?

Няўжо не можа чалавек
Свой розум на дабро направіць?
Чаму прыроду з веку ў век
Ён разбурае, нішчыць, травіць?

Чаму ён, сеўшы на сталец,
Нясе сябе вышэй за Бога
І лічыць, што ён удалец
І больш не слухае нікога?

Ён ломіць лёсы і людзей
У спадзеве, што народ забудзе,
Ды яго ўнукаў і дзяцей
Лёс незавідным вельмі будзе.

Прабач! Згарэў апошні зьніч.
Наступны дзень нясе паразу.
А памяць, кліч ты ці не кліч,
Нам не дае, як жыць, адказу.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →