Вярлiбры Вяньямiна Айзянштата

   Я з найвялiкшым зьдзьiуленьнем...

я з найвялiкшым зьдзьiуленьнем абмацау галаву
(як абмацау бы уваскрошшы мяртвяк)
уявiць толькi:
у начы сёньняйшай дзiкаскочы
у мяне засталася някранутай -
галава !
але ж, ласкавае спадарства, чаму мне так сумна ?
чаму
маю пачуцьце чырвонага падмосту ?
старыя нямецкiя статуты мелi асобны лад
дзеля ката
(да увагi,я - жыд)
цяперака гэны лад удасканаляны...
ласкавае спадарства, я сумую таму,
што маю калёнаю галаву -
сёньня на плячах, назаутра - у яру...
але, дзеля мiласьцiвых пачуцьцяу да пакуль ня узьдзёрнутых
гiлячнiкау,
ня ладзьце з майго чарапка вучэбную прыладу:
ня жадаю каб яго падкiдвалi у далонях
,зпэцканымi пярсьцёнкамi калупалiся у вачнiцах...
я шалёны,
я разумны,
мне належыць бязтурботнае пазагробнае жыцьцё...
насамрэч, калi мяне засмуцяць,
я здольны ... зашкрыпець труновай дашкой
й тым раз'юшчыць маiх сяброу - выпаузьняу...
зкажу таёмка,
што тыя выпаузьнi занадта абмяжаваныя хлопцы...
апрыч гастранамiчных пахау
iх няшмат што цiкавiць...
але, мнiцца мне, я пакуль жывы -
накрай, шэрая рэчаснасьць мазгоу,
палоскiя косьцi чэрапка, злучаныя швамi,
й iньшыя рэчы
якiя клiчацца разумнай галавой...
     1941

     Маленькая котка.

мы разам шкадавалi маленькую котку,
яркая жыла у дзiуным сьвеце:
тоже, што нам мнiлася сусьветам,
дзеля яе было думкай ды дыванцом,
дык на думцы й дыванцэ
анiхто ня умысьны гулять з сьмерцьцю
....,.............................
сонячны праменьчык
цiкавiу котку больш за зоркаведа,
але сураць усiм навуковым загадам
яна ня саступала яму:
спачатку прамень, потом - котка...
не, адразу котка - потым прамень...
...............................
вось дзеля чего яна лупила па праменьчыку
гульлiвай лапкай,
чаго, бязумоуна, ня муси рабiць зоркавед,
ды ня я, ды ня вы
...................
калi б маленькая котка
ведала хаця б адсотку з таго, што ведаем мы
(я ды вы),
яна апынулася б пачварным тыграм,
сьцерагучым свае сьмецьце
........................
але ж яна прыбiрала сьмецьце
з падманным выглядам,
мiж тым яе вочкi пiльнавалi
лётаючую павуцiнку
ды адшуквалi ейны хвост...
.........................
ня ведаю чым мнiлiся ёй людзi...
...магчыма дрэвамi,
магчыма морам;
хаця ж яна й ня бачыла мора...
.............................
калi я ладзiуся сьнедаць, варуша лупамi,
яна бачыла нешта нябачнае да мяне:
вялiкiя цыцкi паветра...
таму яна далучалася да сьняданьня
...............................
па ежы яна адмывалася (рытуял аднавеньня!)
......................................
......................................
у пустаце нячаканай сьмерцi
яна спытала усё тое, што спытваем мы:
няёмкасьць за вялiкага цела,
жорсткае сьцярнiстае паветра,
вагу ды памеры рэчау
...................
ды iх варожасьць!
...................
у ейных вочках, пакутлива сьлепнучых ад сьвятла,
дыбiлися вялiзныя небадатыкi -
яна жалобна енчыла:
патушыце сьвятло!
................
бо цемра вяртала ёй нявядомасьць
..............................
памiраючы,
яна на ймгненьне зразумела сувязь
памiж цемрай ды сьвятлом,
сьпякотай ды сьцюжай,
жыцьцём ды сьмерцьцю
.....................
маленькая зьмерлая котка
......................
.......................
сьмерць iзноуку адкрочыла ад нас
(ад мяне ды ад вас)...
але, адыходзячы, унесла
маленькае бязжыцьцёвае зкравауленае цельца
.........,.............................
й я аювiнавачваю ва усiм паверхi!
................................
...гэй, паверхi!-
важкiя
шэрыя
каменныя паверхi,
забiушыя котку
     1954

     У хвiлiну гону.

...ня у iнтымныя зносiны увайшоу я з гаспадаркай
шыкоунага цела...
не, я зачапiу гачком байду,
рагацьцем паддзеу мядзьвядзя, скокнуу з шматмятровай
вышцы у ваду,
падбiу гранатай звышцяжкi танк...
бо тое, што я адчуу, было да жаху варожым,
салодасным,
дакранальна падсьмердзяючым сьвежай кроую...
мабыць у каршуна з здабыткам таксама
"iнтымныя адносiны"?
.....................
гэй, саромячыяся кабеты, ведаючыя сваю справу у ложку,
     ахвяры цi пераможнiцы,
     высмоктываючыя мужыцкую моц
     як полымя захапляе масла,
засмучана уладковываючыя трохi уздзёрнутую спаднiцу
     ды раз'юшчана выкручвачыюся у хвiлiну,
     якая усё даруе...
гэй, лыбячыяся ахвяры!
.......................
...пераможца "у хвiлiну..." ды перамоглы "пасля...",
здзiуляна узiраю як усё вяртаецца "да хаты"
й Жанчына робiцца сукай
     1973

     Сьмерць ды Шагал.

сьмерць завiтала да Шагала...
о вэй, Марк, Марк, -
качала яна на падыходзе галавой,-
да нiкога я ня йшла з такой няахвотай
як да цябе, мроячаму старому
з дзяцячай ухмылкай...
.....................
зразумела, маеш дзявяноста сем гадоу...
гэта, прабач, узрост сьмерцi...
але ж я й сёньнi жадала абмiнуць тваю майстэрню,
дзе ты майструеш з чарцей галубоу,
з галубоу - кароу,
а з жанчын ружнакаляровыя агнястворы...
.....................................
аб гэнай майстэрнi мне шмат чагосьцi вядома:
сiвабародыя нябожчыкi,
трохi адкiнуушы саваны,
хавалi у далонячках усьмешкi...
яны памятаюць аб тваёй вар'яцкай выстауцы,
дзе ты па прыкладу Гаспадара Бога
цi вiцябскага крауца
зхапiу доугiя кравецкiя нажнiцы
ды сапсавау йiмi тканiну...
ды усё дзеля таго,
каб лётаць вакол стала,
кляцая кравецкiмi нажнiцамi:
- я сапсавау, я й пашыю!
...пашыю няверагодны лапсярдак,
пашыю асьлiна-казьлiна-зьвярыны сьвет,
пашыю кароу, галубоу, каней...
бо галоунае у працы - гэта марка,
ды марку заусёды маю назапашанай
(у тыльнай кiшенi брук)...
...дарэчы, прыладзiм яе да iлбу Гаспадара Саваёфа,
да iлбу асла, казла ды рабiна -
атрымаецца Марк Шагал!
.......................
Марк Шагал -
гэта зусiм ня кепска,
калi магчыма зыйсьцi з хаты
ды спынiць выпадковага праходжага:
- адкажыця, я нагадваю блазана?
..,...........................
ня шкадуйця мяне абразiць -
буду вельмi удзячны, калi вы запэуняце, што я
нагадваю блазана...
сапрауды, убачыу блазана сьмяюцца дзеткi -
ён поунi йiхнiя дзяцячыя роцiкi драбiнкамi сьмеху
як птушкi дзюбкi птушканят зярняткам
..................................
...гэдак бухцела сьмерць -
у яе пачалiся слыхавыя галюцынацыйi...
бухцела, iдучы да Марка Шагала ды,
бухцеушы, блытала усё на сьвеце,
забывалася хто яна - Сьмерць цi Марк,
клiкала сабе Маркам, маркай, нават маркiтанткай,-
бо яна канчатклва заблыталась
у пошуках свайго имя...
     1985

     Згубiцца памiж зоркамi.

згубiцца памiж зоркамi
за позьнiм вечарам,
быццам у знаёмым завулку
з вялiзнай лужынай, куды ты сцау,
пiяны,
з бязглуздай адвагай Поля Вярлена
...............................
- дзе ты, мая хата?
дзе ты, мая няскладзяная паема?,
дзе ты, маё хлапчанё Арцюр Рамбо?,
ды твой пияны карабель?..
бач, у сьмярдзючай лужыне ня увасобiш
анi запалкi,
анi выпадковай шчэпкi...
     1999

Пераклау Алесь Шалёны. 2021


 


Рецензии