Фотаздымак

Гляджу і адарвацца сіл не маю!
Гляджу і ажываюць мары-сны.
На фота ты знаёмая, жывая
Мая пралеска з даўняе вясны!

Гляджу на здымак я і ўспамінаю
Тучанку родную, дзявочы гнуткі стан.
З тае пары прыгод больш не шукаю,
Былі б яны душы маёй абман!

Гляджу на здымак і сабе ўяўляю,
Нібыта чую сьветлы голас твой,
Ён мне надзеі песьню напявае,
Нясе шчаслівы, сонечны настрой.

Гляджу на фотаздымак і самота
Не высякае болей з сэрца слёз.
Мы бачым шлях жыцця да паварота
А што за паваротам - бачыць лёс!


Рецензии