Мой лёс

Светлай ночы табе, чараўніца!
Нават месячык ясны з нябёс
Сам пацьвердзіць табе:"Не ўлюбіца
У цябе не магчыма! Ты лёс!"

Ты мой лёс без надзей на сустрэчы!
Ты мой лёс - мройны шчасця прамень!
Сняцца мне твае рукі і плечы,
Голас сонечны чую штодзень!

Ты мяне на айчыну вяртаеш,
Ўваскрашаеш юначыя дні.
Калі сілы чароўныя маеш,
Шчасце роднаму краю вярні!

Добрай ночы табе, чараўніца!
Бог Марфей хай цябе ахіне,
Каб да ранку табе мог я сніцца,
Юнаком у чароўнейшым сне.


Рецензии