Дзве магiлы

Так, сястра! Такі ўжо ход жыцця,
Што кожны не адзін ідзе ў дарогу,
Шлях у краіну сноў і забыцця,
Апошні шлях з малітваю да Богу

На тым шляху няма гор і балот,
Не каласяцца, не цвітуць там нівы.
На ім жыцця апошні паварот ,
Балючы самы, самы нешчаслівы!

Няважна дзе сустрэча з смерцю будзе,
Само імгненне тое набяжыць.
Твары дабро! І не забудуць людзі,
І памяць аб ім доўга будзе жыць!

Магілы побач. Колісь сябравалі.
І, хоць не вельмі ладзілі жанкі,
То божы знак, запісаны ў скрыжалі,
Што сябрукі і ў смерці сябрукі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →