Думкi-разважаннi

Чым змрок бліжэй, тым даражэй жыццё!
Тым саладзей кахання ўспаміны
І бляск вачэй чароўнае дзяўчыны,
І ў яе ласках ціхіх забыццё!

Чым змрок бліжэй, ясней тым пах мядовы
Вяртае памяць мне Яскравей вуснаў мёд!
І кожны дзень жарсцьлівых юных год,
Калі кахаць да беспрытомнасці гатовы!

Чым час бліжэй да вечнага растання,
Тым сутаргавей поціск любых рук
І тым пякельней  жар сардэчных мук,
Балючай клятвы вечнага кахання!

Чым час бліжэй жаданае сустрэчы,
Тым нецярплівей ёй насустрач крок,
Калі каханне, сьмерці назнарок,
Само даводзіць,што яшчэ не вечар!


Рецензии