Lady Winner 2

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               
   
Табе я зорку падарыў,
Каб на адлегласці без суму
Магла ты адчуваць надрыў
Майго дыхання ў моры тлуму.

І нават калі грымне гром
І хмара плечы распластае,
Не будзе Зорка простым сном –
А па-ранейшаму заззяе.

У гонар мноства перамог             
Ёй назву даў я Lady Winner*.
Каханне ў ёй без засцярог
І без прызнання не загіне.

Бяздумна закаханы, я
Прынёс, як дар, бляск зоркі новай,
Каб ты магла купаць штодня
Яе ў дарожцы месяцовай.

__________

* Lady Winner – (Лэдзі Пераможца) зорка ў сузор'і
Вялікай Мядзведзіцы.


Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2021/07/05/4990


Рецензии