А шчасце сваё кожны лепiць сам!

"СЛЕПИ МНЕ СЧАСТЬЕ. ПРИТЧА.

Бог слепил человека из глины, и остался у него неиспользованный кусок.
— Что еще слепить тебе? — спросил Бог.
— Слепи мне счастье, — попросил человек.
Ничего не ответил Бог, и только положил человеку в ладонь оставшийся кусочек глины."

А шчасце сваё кожны лепіць сам
І Бог яму пры тым не ў дапамогу.
Ён даў усё, каб Ева і Адам
Змаглі ў прагрэс адкрыць сваю дарогу.

Змаглі яе адкрыць і ўсю прайсці,
Не прагінацца, а з паднятай галавою,
Дзяцей сваіх да мар іх давясці
Не статкам, не бязмоўнаю гурбою!

Бог таленты даў кожнаму свае,
Таму каб не прышлося жыць у горы,
Хай кожны моцна голас падае,
Каб зліўся ён у наймацнейшым хоры!

У хоры, што праславіць родны край
І верне людзям радасць і свабоду,
І згіне назаўжды роў дзікіх зграй,
Бо людзі жыць адчуюць асалоду!

Не ведаю ці дасць найсвентшы Бог
Між беларусаў ды пабачыць мір і згоду,
Але малюся, каб з усіх дарог
Народ абраў бы волю і свабоду!


Рецензии