Осень

Аддзяліўшы равок
Рэчка стромкая пнецца,
Час цячэ хцівым стрэлам
У гучанні гадоў,
Бы ў шкляных купалах,
Сэрцу сумна пяецца,
Нібы ўплішчыўся ў пастку
Бязвольнасці зноў.

Былых дум гарката,
Прасвятленнем - каханне.
Ладзіць восень халодныя
З лісця кастры,
Толькі месяц блішчыць
На вадзе люстраваннем,
Той саюз, як зямлі і вады
Папуры.

Не кукуюць зязюлі,
Даўно адляцелі,
Плача вецер даждлівы,
Маланак напятасць.
Бы нязнанай мелодыі
Дні не дапелі,
Тумановым разлогам
Вярнулась заўзятасць.


Рецензии