Гэтым ганаруся

Я-сын сваёй Радзімы – Беларусі-
Любімае, няўрымслае дзіця,
 Я-Беларус! і гэтым ганаруся
Усе гады працяглага жыцця.

На мове Роднай, гучнай размаўляю,
 З якой у жыцце цяжкае пайшоў.
На гэтай мове вершы я складаю
Пра тых, хто ёсць і тых хто не дайшоў.

Мясцін нямала розных на Планеце
Дзе штось шукаў, ды маладосць прайшла,
А даражэй няма у цэлым свеце
Бацькоўскага – Радзімага жытла.

Цяпер я зноў з табой мая Радзіма
Дзе мне жыццё, надзею дзе далі,
І голас мой, ўліваецца ўадзіны
Магутны голас Роднае зямлі.

Пад звоны цэркваў, што завуць да Бога
Зноў шчасцем сэрца поўніцца маё.
Пішу пра Родны край, пра лёс былога
Ды пра жыццё сучаснае тваё.

Пра зоркі ў небе, пра любоў, надзеі
Пра кветкі, птушак, нават мурашоў,
Ды пра людзей – сяброў заўжды надзейных
З адкрытым сэрцам, чулаю Душой.

Балюча, горка, не магу змірыцца,
Што змарнаваў жыццё ў чужых краях.
Табой адной магу я ганарыцца-
Любоў-павага да цябе ўдвая!


Рецензии
У меня хоть жена белоруска, но по-белорусски я "не очень"...
С доброй улыбкой,
А.Р.

Резанов Александр   15.01.2022 01:08     Заявить о нарушении
Спасибо Александр! Раз уж жена беларуска, то поняли думаю. С теплом Души!

Николай Сергеевич 01   15.01.2022 07:00   Заявить о нарушении
На это произведение написано 8 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.