Дапамажы магутны божа!

Стаіць гарачая пара
За месяц вільгаці ні кроплі.
Тарфянішчы, лясы гараць,
І нават рэчкі перасохлі.

Бабулькі моляць кожны дзень:
Дапамажы магутны Божа.
На ураджай няма надзей
Прыйдзе зіма, а як без збожжа?

О Божа, дай дажджу зямлі,
Каб струмяні ўсё напаілі.
Істоты зноў у рост пайшлі
Надзеі нашы ажывілі.

Урэшце завітаў да нас
З вятрамі, громам, бліскавіцай,
І уздыхнулі ўсе ураз
І заспявалі маладзіцы.


Рецензии
Мікалай дзякуй вам за верш, вельмі цудоўны і мне спадабаўся.
Да,і у нас,ў Магілёве не было дажджу ў ліпені целый месяц.
С цёплымі восеньскімі пажаданнямі усяго самага найлепшага,здароўя Вам моцнага.
Людміла

Людмила Бельская 2   07.09.2023 16:21     Заявить о нарушении
Дапамагай і Вам Магутны Божа!

Николай Сергеевич 01   08.09.2023 07:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.