Арабiна мядовая

Цалую мой лёс - арабіну мядовую -
Спатканне маёй адшумеўшай вясны!
Што стала жыццю пуцяводнай асноваю
І феяй, прыносячай мройныя сны!

Пакуль толькі сны, бо паўсталі заслоны
І сцежкі-дарожкі травой зараслі.
Я веру час прыйдзе, ўсталюе законы,
Ўсталюе парадак на нашай зямлі!

І сэрцам падорыць чаканне сустрэчы
І радасць абдымкаў да позняй пары.
Надзеі на шчасце заўсёды дарэчы
І ў час прахалоднай асенняй пары.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →