Навальнiца

У нас дождж і была навальніца.
Нібы слёзы журбы. Плача неба.
Нібы штосьці павінна змяніцца,
Бо ў прагрэсе такая патрэба!

Бо вялікая ў сэрцах патрэба
Не маной жыць, а сілай мыслення!
Бо нам праўда патрэбна да хлеба,
Каб магло жыць далей пакаленне!

Каб наперад ісці, развівацца!
Не стаяць вадой затхлай балота,
За свабоду, за годнасць змагацца
Не чакаць ці паможа нам хто-та!

Не чакаць! Спорны лівень напоіць
Праўды смаглыя гоні і нівы,
Навальніца нам сілы падвоіць,
Без ярма зажылі каб шчаслівы!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →