Роднай старонцы

Палярнай зоркаю майго сусвету
З’яўляесся ты ў мроі-успаміны.
О, вобраз недасяжнае краіны,
Што сонейкам надзеі абагрэты!

Надзеі на сустрэчы-вечарыны
У майскім садзе ці ў жытнёвым полі,
Калі часы размоў плывуць паволі
І доўжацца гадзінамі хвіліны!

Хай херувім цябе крылом ахіне,
Няхай аберагае шлях і крокі
І дасылае мне у свет далёкі
Паданні аб абуджанай краіне.

Хай знімецца праклён вякоў Ўсявышнім
І вынішчыць дашчэнту на абшары
Душэўны гвалт і боль, і злыя чары,
Каб родны край Яўропе стаў не лішнім!


Рецензии