Што Бог дасць

Хвіліна, ноч, стагоддзе, міне,
За гэтым як мне прасачыць;
Як надзівіцца небам сінім,
Жытнёвым коласам пражыць.

Апалых зорак пачастунак,
Шалёным мноствам у траве,
А то і проста, бы ласунак,
У стозе ззяюць наяве.

Хто абяцаў у жыцці пацеху?
Прадбачыць цяжка яву дзён;
Усё падсвядома, нібы зверху,
Больш за упартасць той закон.

Крамсаючы неразуменне,
Жыццё праз сэрца прапусці,
Памкніся суперак цячэння,
Каб да сябе хутчэй прыйсці.

Гляджу. – ні воддаль, ні паблізу
Хвіліна, ноч. стагоддзе, час
Супраціўляюся сюрпрызу
Жыцця, што прыйдзецца без нас.


Рецензии