Сучаснасць

Я даўно не чую мовы
Сочнай, выпуклай, жывой
Дзень і ноч заўжды гатовы
Гаварыць на ёй с табой

Слухаць казкі, слухаць песьні
Аб тым краю, дзе даўно
Напявала напрадвесьні
Маміна верацяно.

Ці сялянскага музыкі
Слухаць полькі ды вальсы
І расказ пра свет вялікі
Ды шчаслівыя часы.

Пра часы, як святкавалі
Ў сельскім клубе па вясне,
Гралі п’есы, танцавалі
Ды кахалісь на гумне.

Ўсё прайшло і знікла мова
Стаў басяцкім разгавор,
Клуб стаіць пусты, нервова
Мроіць гулі даўніх пор.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →