Захад агнiсты

Родная Туча. Захад агністы
Промні купае ў рацэ
Воблакі ззяюць нібыта маністы
Шчасця у Божай руцэ!

Дзіўна зліваюцца разам сусветы
Неба і светлай вады
Можа іх сэрцы, каханнем сагрэты,
Мрояць сустрэч без нуды.

Мрояць каханне, мрояць сустрэчы
Ў бляску вячэрніх зарніц.
Гляну на неба і ўспомню дарэчы
Вочы туцкіх чараўніц!


Рецензии