Маркота

Стала неяк пуста, глуха:
Ні званочка, ні навін!
На душы нямая скруха,
На душы маўклівы сплін.

Ці жыццё праходзіць міма?
Ці змяніўся яго крок?
Родны  край за хваляй дыму
Знік, схаваўся неўзнарок.

Не даехаць на машыне,
Пехотою не дайсці,
Каб у роднай мне краіне
Вясной кветак прынясці.

Палажыць іх на магілы
Братоў родных і бацькоў,
Для жыцця набрацца сілы,
Запаліць каханнем кроў.

Час цячэ ў нябыт павольна,
Адцвітае ў холад май,
Толькі сэрца неадольна
Кліча мяне ў родны край!


Рецензии