Маёй сястры

Ты мабыць ужо сьпіш.
Тады салодкіх сноў,
Каб вытрымаць наноў
Жыццё, з якога кпіш.

Спі, родны чалавек!
Сон прынясе табе
Надзею ў журбе,
Што скончыцца і здзек!

Жыццё- гэта ручай.
Як малады - бурлівы,
Лагодны ды шчаслівы,
Прывабны нібы рай.

Змяняюць дні гады.
Ракі павольнай плыні
І ручаёк не міне
Суніме жарсць хады.

Але ў  душы ягонай
Ўсё ж будзе жыць надзея
Што зло ўсё ж састарэе
І рухне абарона!


Рецензии