Вандроунiк

Перевод на белорусский язык – Пётр Семинский
               

Ветрам бы вольным мне стаць! –
Толькі пра гэта і мару...
Каб па прасторах лятаць
З воблакам мог я на пару.

Віхрам над морам начэй
Я праляцеў бы заўзята,
Толькі б крануцца вачэй
Згуба мая, мая страта.

Сотні прайшоў бы краін,
Скрозь кантыненты бы нёсся.
Толькі б са станам тваім
Стужкай нябачнай я зросся.

Каб дакрануцца плячэй
Тых, што забыць не магу я,
Смак зберагчы тых начэй,
Дзе цалаваў дарагую.

Брызам марскім асягнуць
Позірк падобны світанку!
Цяжка мне сэрцам адчуць,
Што без яе буду ранкам.

Русская версия этого произведения здесь:
http://stihi.ru/2012/12/05/7955


Рецензии