Вербнае

Шкада Рамана і шкада яго жыцця!
Быў малады і жыць хацеў, як мы.
Усе мы не пазбегнем забыцця,
Хай Божа зберажэ нас ад турмы!

Хай Божа дасць нам не кароткі век
А той, што лёсам нам наканаваны!
Каб ніць жыцця не зрэзаў чалавек,
Што ў нашу абарону быў пасланы.

Праходзіць час у вэрхале падзей,
Людзкая памяць зажыўляе раны.
Найшчаслівейшы ў свеце між людзей,
Хто не збіваць, а бараніць абраны!

Хай Вербніца святая верне нам
У сэрцы мір і пачуванне волі,
Каб век ні дочкам нашым, ні сынам
Не аабіваў ніхто, нідзе, ніколі!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →