Тут Родны кут

Адсутнасць, нібы супрацьлегласць
Прысутнасці. Я побач зноў.
Мне бачыцца зімы збялеласць,
Дзе руж чырвоная любоў.

                Гасцінны водар хатняй кавы.
Тут адгукала забыццё.
Нагоды кінуў, ды не справы,
Да жвіру мора, на ўцёк.

Гляджу на белы свет вачыма,
Што ўспрымаецца на слых.
Што ў сэрцы – не абыйдзеш міма,
Радзіма – Маці нас усіх.

Хоць так, хоць гэтак, залюбуйся,
Часцей у душы прыпамінай -
Тут родны кут, а з Беларусі
Не ўцячэш, як не ўцякай.


Рецензии