Напатолены шчасцем

Аддзяліўшы равок
Рэчка стромкая пнецца.
Час цячэ хцівым стрэлам
У гучанні гадоў.
Бы ў шкляных купалах,
Сэрцу думна пяецца,
Нібы ўплішчыўся ў пастку
Закаханасці зноў.
Сталых дум гаркаты
Прасвятленнем каханне.
Ладзіць восень халодныя
З лісця кастры.
Толькі месяц блішчыць
На вадзе люстраваннем,
Той саюз, як зямлі і вады
Папуры.
Не кукуюць зязюлі,
Даўно адляцеўшы.
Плача вецер даждлівы
Ў напятасць грамоў.
Ды няўрымснай мелодыі
Шчэ не даўмеўшы,
Туманамі зацяты
Вярнуся дамоў.

 


Рецензии