Не трэба журыцца!

Не трэба журыцца пакуль малады,
Пакуль Усявышні нам сілы дае,
Пакуль нам салоўка каханне пяе
І лічыць зязюлька гады!

Не трэба журыцца, бо побач заўжды
Край родны, аб ім успаміны
І постаць мільготкая любай дзяўчыны,
І ў кіпені цвету сады!

Не трэба журыцца! Ідуць хай гады,
Змяняюцца межы і людзі,
Бо сэрца Радзімы сваёй не забудзе
І ў час найвялікшай нуды!

Не трэба журыцца! Нам сонца ўсход
Надзеі адродзіць і планы
І выйдзе,чаканнем цяпла змардаваны,
Свабодай з’яднаны народ!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →