Закаханы авадзень

Хоць болей паўстагоддзя будзе
Таму дзяньку, што сплыў як дым,
Ды успамін узносіць грудзі,
Кроў поўніць жарам маладым.

Дрыжыць, збіваецца дыханне
І бачыцца, ашклёным вокам,
Зноў слодыч палкага кахання
З пякучым, як бы джала, сокам.

Радкі ніжэй - маё паданне,
Што сельскі распавёў трубач,
Пра яго першае каханне,
Пра жарсць яго і боль няўдач.

"Быў летні поўдзень. Сонца грэла,
Сям-там бялелі аблачынкі,
Што вабілі мой зрок нясьмела,
Як грудзі маладой дзяўчынкі.

На Свіцязь-возера купацца
Мы ехалі - ў не блізкі сьвет,
Адным хацелася застацца,
Каб час сустрэчы быў сакрэт.

Хацелася быць блізка з любай,
Вачмі, рукамі песьціць цела
І, каб не чуць падколкі грубай,
На Свіцязь пара паляцела.

Імчаў маторчык плаўна Явы
Валодзю з любаю Галінай,
Мільгалі дрэвы, ў кветках травы,
І купы белыя язьміну.

Ён адчуваў Галіны цела,
На працягу ўсёй дарогі,
Як бы яно сказаць хацела
Яму мрой тайны, да знямогі.

Спіною адчуваў ён грудзі,
Сокам налітыя саскі
І на сцягне, бы ў нейкім блудзе,
Пальцы блукаючай рукі.

Яна напружаннем трымцела
І цэль адгадвала без страт.
Валодзя сціснуў яе сьмела
І ў самы момант акурат.

Яна шапнула: "Прыпыніся!
Тут гай бярозавы прыгожы!
Я піць хачу. Ты не ляніся!
Пайшлі! Крыніцу знойдзем можа!"

Дарогі ўзбоч была дубрава,
Кілім мурожны песціў травы
Званкі сінелі злева, справа,
З галінак віўся хмель рухавы.

Крокаў за сотню ад дарогі
Галіна зморана лягла,
Раскінула шырока ногі,
Валодзю моцна абняла.

З яго рубашку ірванула
Так, што без гузікаў зляцела,
Сукенку ў міг адзін сцягнула
І цнотаю заззяла цела!

Як снегу першага ўзгоркі
Бялелі цыцкі сарамліва
На іх гарэлі нібы зоркі
Саскі ружовыя на дзіва!

У бляску сонца зырка ззялі
Вачэй-азёраў малахіты
І мёд кахання абяцалі,
Які не будзе век забыты!

Жадаў і ён тае прыгоды,
Бо зладжана з рукой Галіны
Зрываў адзення перашкоды
Хоць тонкай, але ўсе ж тканіны.

Сок  вуснаў выпішы, ўтрапёны
Аслабаніў ён свой чалес,
Галіны  ногі "на пагоны"
Закінуў і ў рай к ёй залез.

Яна ж то ў вусны цалавала,
То ледзь кусала мочку вуха,
Як тыгра спіну выгінала,
Стагнала з асалодай глуха.

Той стогн прыносіў асалоду,
Як квас халодны ў летні дзень
Ды на вяршыню ўзнёс прыгоду,
Сеўшы на Вову, авадзень.

Ён непрыкметна прызямліўся,
Джгнуў яму ў задніцу і знік.
Чалес у рай па яйцы ўпіўся
Сарваўшы з вуснаў немы крык.

Як быццам бы электратокі
Валодзева працялі  цела.
Вагіна выціснула сокі
Ды у аргазме і здранцвела.

Галіна Воўку прыцягнула
І ў вусны доўга цалавала,
Пасля на вуха чуць шапнула:
" Я думала, што ўжо сканала".

Ляціць да сонейка заходу
Шаша. Направа паварот,
Сустрэў Валодзя тут прыгоду,
Што помніць больш паўсотні год!


Рецензии