Хто мы?

Адрэзаны, як луста хлеба
І ўжо ніяк не прыляпіць.
Не бачу роднага больш неба,
Не ведаю, як далей быць.

Не ведаю якой дарогай,
Вярнуцца як у край бацькоў?
У сэрцы гнездзіцца трывога,
Што кінуў Божа нас ізноў

На літасць ворагам, зладзеям.
Пакінуў і не ў першы раз!
Бо мы рашуча йсці не ўмеем!
Бо вольнасць - гэта не для нас!

Куды падзеліся нашчадкі
Тых Радзвілаў ды Сапегаў?
Чаму мы верым без аглядкі
У казкі прамаскоўскіх шпегаў?

Чаму узняць баімся вочы
Ды паглядзець на белы свет,
Як у прагрэс суседзі крочаць,
Што помняць продкаў запавет!

Той запавет: "Шануйце мову!
Бо з роднай мовай мы - народ!
З чужой - чужыя напалову,
Як Ванька, што не помніць род!"

"Шануйце волю і свабоду,
Хай годнасць вашу неба бачыць!
Не здайце іх у рукі зброду,
Бо ён крывёю вам аддзячыць!"

"Зямлю Радзімы бараніце,
Каб незалежна жыць у ёй.
Закон пастаўце ў зеніце,
Прызнаны ўсёю грамадой!

І вернецца к вам Бога літасць,
Бо Бог ёсць розум грамады!
Паразуменне і адкрытасць-
Крыніцы ёсць жывой вады!"

Адрэзаны, як луста хлеба,
Я мрою вольным родны край,
Са Свіцяззю сіней ад неба,
Дзе ў душах не жыве адчай!


Рецензии