Маёй вясне

Дзякуй, сонца маё, за вясну!
За пяшчотнай душы святло!
Не сустрэў бы цябе я адну,
То і шчасце бы міма прайшло!

Не расцвіў бы дзівосны сон
На ўзлеску маёй душы,
Не прыносіла б праца плён,
Не цягнула б пісаць віршы!

Не напоўніўся б сонейкам лес,
Не пачуў бы я спеў салаўя,
Бо вясна - гэта ты ўся спрэс,
Мая мара і радасць мая!

За зімою прыходзіць вясна,
Хай да кожнага з нас завітае
І раскажа, што недзе адна
Мроя роднай дзяўчынай чакае!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →