Невядомай

Ты маладосць падаравала,
Ў студнёвы дзень - вясну!
Жарсцлівым позіркам сарвала
Пялёнку майго сну.

Зіхценнем ранішняй вясёлкі
Прыцягваў твой пагляд,
Такі чароўна мяккі, волкі,
Каб быў застацца рад!

Каб я шукаў і дні, і ночы
Каб ежы быў не рад,
Шукаў бы малахітны вочы,
Чароўны райскі сад!

Каб усе казкі і быліны,
Адчай душы ў журбе,
Каб памяць роднае краіны -
Злілося ўсе ў табе!

Каб ты ўсюды даравала
Душы надзейны схрон
І мае мроі калыхала
Ў працягу доўгіх дзён!

Ты маладосць падаравала
Мне сэрца аддала,
Каб мяне радасць сустракала
Ля роднага сяла!


Рецензии